ТК BY 28 «Кіраванне дакументамі» створаны ў адпаведнасці з загадам Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2011 г. № 91.
Нацыянальны тэхнічны камітэт па стандартызацыі ТК BY 28 «Кіраванне дакументамі» (Палажэнне аб ТК BY 28 «Кіраванне дакументамі») выступае ў якасці платформы для супрацоўніцтва дзяржаўных органаў і іншых зацікаўленых арганізацый для правядзення работ па нацыянальнай, міждзяржаўнай і міжнароднай (рэгіянальнай) стандартызацыі ў галіне кіравання дакументамі. У рамках дзейнасці тэхнічнага камітэта плануецца і праводзіцца перагляд дзейнiчаючых дзяржаўных стандартаў Рэспублікі Беларусь, а таксама прыняцце на нацыянальным узроўні міжнародных стандартаў у сферы кіравання дакументамі.