Распрацоўка бланкаў арганізацыйна-распарадчых дакументаў арганізацый
БелНДIДАС праводзіць распрацоўку бланкаў арганізацыйна-распарадчых дакументаў арганізацый усіх форм уласнасці.
Вiды бланкаў, якія распрацоўваюцца:
- агульны бланк,
- бланк для ліста.
Работы выконваюцца высокакваліфікаванымі спецыялістамі інстытута ў адпаведнасці з дзейнiчаючымі патрабаваннямі заканадаўства, у т.л. у адпаведнасці з патрабаваннямі Інструкцыі па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, зацверджанай пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2009 г. № 4, і дзяржаўнага стандарту Рэспублікі Беларусь СТБ 6.38-2016 «Уніфікаваныя сістэмы дакументацыі Рэспублікі Беларусь. Сістэма арганізацыйна-распарадчай дакументацыі. Патрабаванні да афармлення дакументаў».
Распрацаваныя бланкі прадстаўляюцца заказчыку ў выглядзе папяровага дакумента і яго электроннага варыянту.
Неабходныя для распрацоўкі бланкаў дакументы, якія прадстаўляюцца заказчыкам:
- Копія Статута (Палажэння) арганізацыі (ці як мінімум першыя 3-4 старонкі, дзе пазначаны поўнае і скарочанае найменне арганізацыі, форма ўласнасці, ведамасная падпарадкаванасць, юрыдычны адрас і г.д.).
- Электронны варыянт выявы эмблемы або таварнага знака (знака абслугоўвання) арганізацыі, зацверджаныя (зарэгістраваныя) ва ўстаноўленым парадку.
- Бланкі арганізацыйна-распарадчых дакументаў, якія ўжо выкарыстоўваюцца ў арганізацыі (калі такія маюцца).
Кошт і тэрміны правядзення работ устанаўліваюцца па дамоўленасці з заказчыкам.
Для атрымання дадатковай інфармацыі Вы можаце пакінуць заяўку па спасылцы ніжэй або звярнуцца па тэлефоне: +375 17 363 02 01.