Вучоны савет БелНДIДАС – адзін з органаў кіравання інстытута, парадак фармавання і кампетэнцыя якога вызначаюцца заканадаўствам і Статутам БелНДIДАС.
Кампетэнцыя Навуковага савета БелНДIДАС
- вызначэнне тэматыкі навуковай дзейнасці інстытута, зацвярджэнне планаў навукова-даследчых работ;
- падрыхтоўка рэкамендацый аб стварэнні структурных падраздзяленняў інстытута для забеспячэння выканання работ па тэматыцы яго навуковай дзейнасці;
- ацэнка вынікаў навуковай дзейнасці структурных падраздзяленняў, часовых навуковых калектываў, асобных навуковых работнікаў інстытута і зацвярджэнне справаздач аб дзейнасці інстытута, аб выкананні асобных навукова-даследчых работ;
- прыняцце рашэнняў аб правядзенні конкурсаў на замяшчэнне вакантных пасад загадчыкаў структурных падраздзяленняў і навуковых супрацоўнікаў;
- абмеркаванне актуальных навуковых праблем у галіне дакументазнаўства, архівазнаўства і археаграфіі;
- разгляд дысертацыйных работ, рэцэнзій і водгукаў на іх,
- падрыхтоўка рэкамендацый да выдання і апублікавання навуковых прац інстытута і яго работнікаў (манаграфій, навукова-аналітычных дакладаў, зборнікаў, навуковых артыкулаў і інш.);
- разгляд пытанняў камерцыялізацыі вынікаў выкананых інстытутам навукова-даследчых работ;
- абмеркаванне пытанняў творчага супрацоўніцтва і каардынацыі ўзаемадзеяння з іншымі навуковымі, адукацыйнымі і іншымі арганізацыямі;
- абмеркаванне пытанняў эфектыўнасці міжнароднага навуковага супрацоўніцтва інстытута, ходу выканання праводзімых сумесна з замежнымі навуковымі ўстановамі даследаванняў;
- разгляд пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай і павышэннем кваліфікацыі навуковых кадраў;
- разгляд паведамленняў навуковых работнікаў, якія маюць вучоныя ступені, аб іх удзеле ў падрыхтоўцы навуковых кадраў;
- заслухоўванне справаздач работнікаў інстытута аб замежных навуковых камандзіроўках;
- вылучэнне навуковых прац для прысуджэння Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь;
- вылучэнне кандыдатур навуковых работнікаў інстытута да ўзнагароджання, прысваення ганаровых званняў.
Склад Вучонага савета БелНДIДАС
У склад Вучонага савета інстытута па займаемых пасадах уваходзяць дырэктар, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, вучоны сакратар, загадчыкі аддзелаў.
У склад Вучонага савета могуць уваходзіць навуковыя супрацоўнікі інстытута, вядучыя навукоўцы і спецыялісты дзяржаўных архіўных устаноў, вышэйшых навучальных устаноў і навукова-даследчых устаноў Рэспублікі Беларусь. Члены Вучонага савета, акрамя асоб, якія ўваходзяць у яго склад па займаемай пасадзе, абіраюцца на сходзе навуковых работнікаў інстытута ў прысутнасці не менш як дзве трэці іх агульнай колькасці з правам адклiкання і замены. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў.
Колькасны і персанальны склад Вучонага савета зацвярджаецца дырэктарам інстытута на тэрмін да пяці гадоў.
Старшынёй Вучонага савета з'яўляецца дырэктар інстытута, а яго намеснікам - намеснік дырэктара па навуковай рабоце, вучоным сакратаром - вучоны сакратар інстытута.
Рашэнні Вучонага савета па найбольш важных пытаннях акрамя тых, якія адносяцца да выключнай кампетэнцыі Вучонага савета (зацвярджэнне планаў навукова-даследчых работ, справаздач аб дзейнасці інстытута і інш.), праводзяцца ў жыццё загадам дырэктара інстытута.