Войти



Нарадзіўся 06.02.1963 у г. Вілейка Мінскай вобласці.
Гісторык, археограф, археолаг.
Скончыў БДУ (1985). Вучыўся ў аспірантуре Інстытута гісторыі АН БССР (1985—1988), працаваў там малодшым навуковым супрацоўнікам (1988—1993), навуковым супрацоўнікам (1993—1994). У 1991 абараніў у Інстытуце гісторыі кандыдацкую дысертацыю «Клецк X—XVIII стст. (Гісторыя матэрыяльнай культуры беларускага феадальнага горада)». Праводзіў археалагічныя раскопкі феадальнага Клецка (1986—1990), абследаванні помнікаў археалогіі Клецкага (1986, 1991) і Нясвіжскага (1991—1992) раёнаў, абследаванні і нагляд за землянымі работамі ў Пінску (1992—1993). Удзельнічаў у раскопках Мінска, Віцебска, Турава, Навагрудка і інш. У 1994—2007 працаваў у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі» (з 1994 навуковы рэдактар І катэгорыі, з 1997 вядучы навуковы рэдактар). Прымаў удзел у падрыхтоўцы да выданя фундаментальных энцыклапедычных прац: «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» (1993—2003, 6 тамоў), «Беларуская энцыклапедыя» (1996—2004, 18 тамоў), «Республика Беларусь. Энциклопедия» (2005—2006, 3 тамы), «Гарады і вёскі Беларусі. Энцыклапедыя» (2004—2006, 3 тамы), «Беларусь. Энцыклапедычны даведнік» (1995), а таксама кніг гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць». Складальнік і адзін з аўтараў энцыклапедыі «Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя» (2005—2010, 3 тамы). Навуковы рэдактар выдавецтва пры выданні кнігі «Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга 46. 1562—1565. Кніга запісаў 46. (Копія канца XVI ст.)» (2006). З 2007 працуе у БелНДІДАС (з 05.02.2007 вядучы навуковы супрацоўнік аддзела археаграфіі, з 01.03.2007 загадчык аддзела археаграфіі). Адказны сакратар «Беларускага археаграфічнага штогодніка» (з 2007). Намеснік старшыні Археаграфічнай камісіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (з 2008). Член навуковай рады «Гістарычнага атласа Беларусі» (2008, т. 1), навуковага рэдакцыйнага савета «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі» (2009, т. 1). Аўтар прац па гісторыі і археалогіі феадальнай Беларусі, археаграфіі, генеалогіі, картаграфіі, баністыцы.
Асноўныя публікацыі:
Кнігі.
1. Пазднякоў В.С. Клецк X—XVIII стст. Матэрыяльная і духоўная культура беларускага феадальнага горада. — Мінск: БелНДІДАС, 2008. — 286 с., іл.
2. Пазднякоў В.С. Папяровыя грошы Беларусі. Ад XVIII ст. да нашых дзён. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — 213 с., іл.
Аўтарэферат дысертацыі.
3. Поздняков В.С. Клецк X—XVIII вв.: (История материальной культуры белорусского феодального города). Автореф. дис. … канд. ист. наук: 07.00.06 / Ин-т истории АН БССР. – Мн., 1991. — 27 с.
Бібліяграфічныя паказальнікі
4. Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі. Біябібліяграфічны паказальнік. Выданне другое, дапоўненае / Укладальнікі: В.М.Лебедзева (кіраўнік), В.У.Скалабан, Т.М.Махнач, І.Б.Мацяш, Р.У.Раманоўскі, С.С.Артамонава, С.І.Міхальчанка, Л.І.Станкевіч, В.С.Пазднякоў. — Мінск: БелНДІДАС, 2008. — 167 с.
5. Археаграфічныя даследаванні і распрацоўкі ў Рэспубліцы Беларусь (1991—2008 гг.). Бібліяграфичны паказальнік / Складальнікі: Ю.У.Несцяровіч, В.С.Пазднякоў, І.М.Шпілеўская. — Мінск: БелНДІДАС, 2010. – 89 с.
Навуковыя публікацыі ў часопісах, зборніках навуковых артыкулаў.
6. Бубенько Т.С., Зайковский Э.М., Поздняков В.С. Исследования Белорусской экспедиции // Археологические открытия 1986 года. — М.: Наука, 1988. — С. 355—357.
7. Пазнякоў Валерый, Бубенька Таццяна. Подых незвычайнай эпохі: Клецкая кафля XVI стагоддзя // Мастацтва Беларусі. — 1991. № 3. — С. 33—38.
8. Поздняков В.С. Развитие керамики древнерусского Клецка (X—XIII вв.) // Древнерусская керамика. — М.: Институт археологии РАН, 1992. — С. 48—60.
9. Пазднякоў Валерый. Школы і бібліятэкі феадальнага Клецка // Адукацыя. Гісторыя. Мова: Тэматычны зборнік навуковых прац па беларусазнаўству. — Брэст, 1992. — С. 15—18.
10. Пазднякоў В.С. Паходжанне і ранняя гісторыя Клецка // Весці АНБ. Серыя гуманіт. навук. — 1993. № 3. — С. 68—75.
11. Пазднякоў Валеры. Паўднёвая Беларусь у складзе ВКЛ // Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. № 3. — С. 19—28.
12. Пазднякоў В.С. Умацаванні Клецка XI—XVIII стст. // Гістарычна-археалагічны зборнік: Памяці Міхася Ткачова. У 2-х частках. Ч. 2. – Мн., 1993. — С. 77—92.
13. Пазднякоў В.С. Даследаванні ў Клецкім і Нясвіжскім раёнах // Весці АНБ. Серыя гуманіт. навук. — 1994. № 2. — С. 120—122.
14. Pazdniakоu Walery. Założenia urbanistyczne miast Białorusi Południowej w XVI–XVIII wieku // Archaeologia Historica Polona. Tom 3. — Toruń, 1996. — S. 273–288.
15. Пазднякоў В.С. Хрысціянскія святыні Клецка XV—XIX стст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. 10. – Мн., 1996. — С. 144—156.
16. Пазнякоў Валерый, Бубенька Таццяна. Фібулы старажытнага Клецка // З глыбі вякоў: Наш край. Гістарычна-культуралагічны зборнік. [Вып.] 2. — Мн.: Беларуская навука, 1997. — С. 23-27.
17. Пазнякоў В.С. Як пачынаўся горад // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка. Клецкі раён. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1999. — С. 25-26.
18. Пазнякоў В.С. Ранняя гісторыя Клецка // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка. Клецкі раён. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1999. — С. 27-28.
19. Пазнякоў В.С. Уладальнікі Клецка (IX–XVI стст.) // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка. Клецкі раён. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1999. — С. 54-55.
20. Бубенька Т.С., Пазнякоў В.С. Клецкая кафля XVI стагоддзя // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка. Клецкі раён. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1999. — С. 61-65.
21. Канановіч У.І., Пазнякоў В.С. Школы, бібліятэкі… // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка. Клецкі раён. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1999. — С. 66-67.
22. Пазнякоў В.С. З гісторыі вёсак Клецкага раёна (XV–XVIII стст.) // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка. Клецкі раён. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1999. — С. 72-91.
23. Пазнякоў В.С. Хрысціянскія святыні Клецка // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка. Клецкі раён. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1999. — С. 124-132.
24. Пазднякоў Валерый. Радзівіл Сіротка і ўстанаўленне сувязей з Мальтыйскім ордэнам // Беларусіка=Albaruthenica. 15. На шляхах да ўзаемаразумення. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2000. — С. 172-177.
25. Дучыц Л., Ганецкая І., Іоў А., Пазнякоў В. Курганна-жальнічны могільнік каля в. Сухая Гара (вынікі раскопак 1995—1997 гг.) // Гістарычна-археалагічны зборнік. № 16. – Мн., 2001. — С. 115—120.
26. Пазднякоў В.С. Пачатак гісторыі Мальтыйскага закона ў Беларусі // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. № 12. Археалогія эпохі сярэдневякоўя. Да 75-годдзя з дня нараджэння П.Ф.Лысенкі. — Мн.: ДНУ "Інстытут гісторыі НАН Беларусі", 2006. — С. 225—231.
27. Пазднякоў В.С. Сталавічы – маёнтак Мальтыйскага ордэна ў Беларусі ў XVII—XIX стст. // Памяць стагоддзяў на карце Айчыны. Зборнік навуковых прац у гонар 70-годдзя Міхаіла Фёдаравіча Спірыдонава. — Мінск: Беларуская навука, 2007. — С. 89—104.
28. Пазднякоў В.С. Тастамент Гальшкі Яўфіміі Радзівіл з князёў Вішнявецкіх (1569—1596) // Беларускі археаграфічны штогоднік. — Мінск: БелНДІДАС, 2007. — С. 207—221.
29. Пазднякоў В.С. Шляхцічы Берасневічы супраць князёў Радзівілаў (старонка з гісторыі Мальтыйскага ордэна ў Беларусі ў XVI—XIX стст.) // Архіварыус. Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. — Мінск: БелНДІДАС, 2008. — Вып. 6. — С. 182—187.
30. Пазднякоў Валерый. З гісторыі Мальтанскага Закону на Беларусі: рыцар i камандор Мікалай Уладзіслаў Юдыцкі (1642—1669) // Silva rerum nova. Штудыі ў гонар 70-годдзя Георгія Я. Галенчанкі. — Vilnius: Aidai; Miensci: Athenaeum, MMIX. — С. 204—208.
Поўны спіс асноўных навуковых і навукова-папулярных прац В.С.Пазднякова >>