Гісторыя

«Беларускі археаграфічны штогоднік» (БАШ) заснаваны 27 студзеня 2000 г. у адпаведнасці з пастановай калегіі Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь.

Першым галоўным рэдактарам БАШа (да лістапада 2001 г.) быў Расціслаў Пятровіч Платонаў. З 2005 па 2006 г. галоўным рэдактарам штогодніка быў Уладзімір Канстанцінавіч Коршук, з 2007 г. галоўны рэдактар - Эдуард Міхайлавіч Савіцкі (на фота).

savickij

У перыяд з 2002 па 2005 г. адказнымі рэдактарамі БАШа былі Юрый Уладзіміравіч Несцяровіч, Міхаіл Фёдаравіч Шумейка, Язэп Язэпавіч Янушкевіч, з 2007 г. адказны сакратар штогодніка — Валерый Сямёнавіч Пазнякоў.

У адпаведнасці з загадам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2005 г. № 101 (у рэдакцыі загада Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 2 лютага 2011 г. № 26) «Беларускі археаграфічны штогоднік» уключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па гістарычных навуках.

У верасні 2009 г. зборніку навуковых артыкулаў «Беларускі археаграфічны штогоднік» прысвоены міжнародны стандартны нумар серыяльнага выдання (індэкс ISSN) — 2076-3468.