У слоўніку прадстаўлена найбольш ужываная лацінская актавая лексіка Вялікага Княства Літоўскага XIII – XVIII стст., а таксама найбольш частотная лексіка рымскага і раннесярэднявечнага перыядаў, якая ўжывалася ў актах і наратыўных крыніцах пазнейшага часу, з перакладам на сучасную беларускую мову. Уключаны таксама старабеларускія адпаведнікі са Статутаў ВКЛ і некатарыя старапольскія. У дадатку змешчаны індэксы гэтых адпаведнікаў. Лексічны корпус уключае каля 16000 слоўнікавых артыкулаў.
Выданне прызначана для архівістаў, археографаў, правазнаўцаў, гісторыкаў розных спецыялізацый і філолагаў.
Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДІДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 15. Тэлефон для даведак: 363-75-19 (Шломіна Таццяна Сяргееўна). Таксама магчымы зварот па электронным адрасе literatura@belniidad.by.
Кошт выдання (дзвюх частак) без перасылкі - 80 рублёў 45 капеек, з перасылкай - 88 рублёў 27 капеек.
№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГОПЕРУ ААТ "Белінвестбанк" г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.
Ссылки:
[1] https://belniidad.by/content/u-belnd%D1%96das-vydadzeny-lats%D1%96nska-belarusk%D1%96-sloun%D1%96k-aktavai-movy-vyal%D1%96kaga-knyastva-l%D1%96touskaga
[2] https://belniidad.by/category/novosti-instituta/novosti-instituta
[3] https://belniidad.by/category/novosti/novosti-instituta/izdaniya
[4] https://belniidad.by/category/novosti/poleznye-novosti