Войти
Июнь 29th
У БелНДІДАС выдадены крыніцазнаўчы дапаможнік «Помнікі права Беларусі XІV—XVI стст. — гарадскія ўставы».
У кнізе змешчана інфармацыя пра помнікі права Беларусі XІV—XVI стст. — гарадскія ўставы, якія рэгулявалі жыццё гарадоў да надання ім магдэбургскага права. Кніга ўключае звесткі пра захаванасць арыгіналаў актаў і копій, іх публікацыі, адпаведную гістарычную літаратуру. Выданне прызначана для архівістаў, археографаў, правазнаўцаў, гісторыкаў.
Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДІДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 15. Тэлефон для даведак: 363-75-19 (Шломіна Таццяна Сяргееўна). Таксама магчымы зварот па электронным адрасе literatura@belniidad.by/
Кошт выдання без перасылкі - 38 рублёў 74 капеек, з перасылкай - 42 рублёў 46 капеек.
№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГОПЕРУ ААТ "Белінвестбанк" г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.