Рассылка БелНИИДАД
Будьте в курсе наших последних новостей!
ЖУМАР (Жумарь) Сяргей Уладзіміравіч
(н. 10.11.1958, г. Мінск), гісторык, архівіст. З сям’і служачых. У 1976 скончыў СШ № 70 у г. Мінску. З 1977 па 1983 працаваў лабарантам у сектары археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР, у БПІ. Адначасова вучыўся на вячэрнім аддзяленні гістарычнага факультэта БДУ імя У. І. Леніна, які з адзнакай скончыў у 1983. Выкладаў гісторыю і грамадазнаўства ў СШ № 46 г. Мінска. З чэрв. 1984 — захавальнік фондаў аддзела спецфондаў ЦДАКР БССР, з ліст. 1984 — архівіст 1 й катэгорыі, вяд. архівіст аддзела камплектавання і ведамасных архіваў (за кошт спецсродкаў) ЦДАКР БССР. Са жн. 1992 — навук. супрацоўнік аддзела архівазнаўства БелНДІДАС. З 1995 — заг. аддзела архівазнаўства. У 1996 абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Акупацыйны друк на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (на матэрыялах беларускамоўных выданняў)». У 2000 пераведзены на пасаду нам. дырэктара БелНДІДАС.
Адначасова выконвае функцыі заг. аддзела архівазнаўства. Член ЦЭМК, Археаграфічнай камісіі Белкамархіва, Вучоных саветаў БелНДІДАС, БелНДЦЭД, навуковых саветаў шэрага дзяржархіваў, член экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь (па спецыяльнасцях крыніцазнаўства, гістарыяграфія, метады гістарычнага даследавання, археалогія, этнаграфія, антрапалогія). Займаецца даследаваннем праблем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, гістарычных і метадычных аспектаў архіўнай справы.
Аўтар «Библиографии оккупационных периодических изданий, выходивших на территории Белоруссии в 1941 — 1944 гг.» (1995), метадычных рэкамендацый «Общественные организации — источники комплектования государственных архивов» (1995), манаграфій «Оккупационная периодическая печать на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны» (1996), «Ведомственные архивы и отраслевые фонды Республики Беларусь» (2005), даведніка «Белорусский государственный архив кинофотофонодокументов» (ч. 1, 2002). Кіраўнік аўтарскага калектыву і аўтар шасці раздзелаў «Основных правил работы архивов центральных и местных органов государственной власти и управления, учреждений, организаций и предприятий Республики Беларусь» (1997). Адзін з аўтараў дакументальнай хронікі «Огнем и мечом. Хроника польского националистического подполья в Белоруссии (1939—1953)» (1994, разам з В. І. Ермаловічам; у 2003 дапоўненае і перапрацаванае выданне выйшла ў Сербіі — «Необјавлени рат. Деловање пољске илегале у Белорусији 1939—1953 године»), «Очерков истории архивного дела в Беларуси (15 в. — 1991 г.)» (1999, разам з Д. У. Каравым і М. Ф. Шумейкам; аўтар пяці раздзелаў), трохтомнага даведніка «Высшие органы государственной власти и центрального управления БССР (1965—1991)» (1999—2000), слоўніка «Делопроизводство и документоведение» (2001), метадычных рэкамендацый «Радиационный контроль в системе государственной архивной службы, обеспечение сохранности документов, подвергшихся радиоактивному заражению, и меры безопасности при работе с ними» (2001, разам з А. Л. Тарасевіч), даведніка «Документы по истории Беларуси в «Особой папке И. В. Сталина» (2004, разам з С. У. Міраненка і В. Д. Селяменевым). Адзін з рэдактараў і аўтараў «Основных правил работы государственных архивов Республики Беларусь». Адказны складальнік даведнікаў «Документы по истории Великой Отечественной войны в государственных архивах Республики Беларусь» (1998; у 2001 перавыдадзены на немецкай мове, у 2003 — на нямецкай і рускай мовах), «Государственные архивы Рес¬публики Беларусь. 1944—1997» (2000), а таксама «Перечня типовых документов органов государственной власти и управления, учреждений, организаций и предприятий Республики Беларусь по организации системы управления, ценообразованию, финансам, страхованию, управлению государственным имуществом, приватизации, внешнеэкономическим связям с указанием сроков хранения» (2001). Адзін са складальнікаў дакументальных зборнікаў «Архiўная справа на Беларусi (1921—1995)» (1996), «Тростенец» (2003). Прымаў удзел у падрыхтоўцы зборнікаў «Judenfrej! Свободно от евреев!». История минского гетто в документах» (1999), «Военнопленные. 1941—1953» (2002), «Масюковщина. Шталаг 352» (2005) і інш.
Узнагароджаны знакам «Ганаровы архівіст Беларусі» (2005).
"Архiвiсты Беларусi: Біябібліяграфічны даведнік"
Публикации:





